|
|||||||
|
Буйны росквіт музычнай культуры Беларусі ў 16 - 17 стагоддзях - факт, добра вядомы ўсім, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва. Між тым, мала каму сёння знаёмы імёны музыкаў, працаваўшых на Беларусі ў той перыяд. Прычына - адсутнасць бальшыні і недаступнасць цудам захаваўшыхся крыніц, якія б дазволілі зрабіць рэканструкцыю музычнай культуры таго часу. Сярод прадстаўнікоў усходнееўрапейскага мастацтва позьняга Рэнэсансу заслугоўвае ўвагу вядомы выканавец на лютне і кампазітар Войцах Длугарай. Ён з'яўляўся адным з лепшых выканаўцаў свайго часу. Музычную адукацыю атрымаў пры дапамозе мецэ ната Самуэля Збароўскага. За выбітныя здольнасці выканаўца меў прозвішча " Войташак - Бандура". У перыяд 1583 - 1586 знаходзіўся на службе пры двары караля Стэфана Баторыя ў Горадні, пасля таго, як кароль памёр, быў вымушаны бегчы,асьцярагаючыся палітычных ганенняў. З твораў кампазітара да нашага часу дайшлі танцавальныя п'есы для лютні: фантазіі, транскрыпцыі італійскіх віланэл. У творах Длугарая адчуваецца італьянскі ўплыў. Шэраг твораў Длугарая быў выдадзе ны Ж.Б.Безарам у зборніку " The Saurus Harmonicus" (Keln, 1603). Музыканты ансамбля выконваюць 4 танцы Длугарая, два з якіх прадстаўлены для праслухоўвання. 16 стагодзе ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага - перыяд найвышэйшага ўзлёту Рэнэсансу.Час уладарыння апошніх каралей дынастыі Ягелонаў - Жыгімонта І Старога (1506 - 1548) і Жыгімонта Аўгуста (1548 - 1572) азначыўся росквітам літаратуры, мастацтва і музыкі. Творы тагачасных майстроў, сярод якіх вылучаліся паэт Ян Каханоўскі, пісьменнік Мікалай Рэй, музыканты Мікалай з Кракава,Вацлав з Шамотул, Грэф Балінт Бакфарк,вядомы як вугорскі Арфей, Цыпрыян Базілік,былі добра вядомы ня толькі ў ВКЛ , а і за яго межамі. Помнікам музычнай культуры апошніх гадоў уладарыння Жыгімонта I Старога з'яўляецца " Аргановая табулатура Яна з Любліна " (1537 - 1538). Ян, манах манастыра ў Красніку пад Люблінам, сабраў у сваёй табулатуры творы выбітных еўрапейскіх майстроў : Ж.Депрэ, К.Жанекена, К. де Сермізі, Мікалая з Хржанава, Мікалая з Кракава. З гэтага зборніка музыканты выконваюць многія творы, у тым ліку Пасамецца, фрагмент якога прадстаўлены для праслухоўвання. Вельмі распаўсюджанай з'явай была тое, што многія кампазітары працавалі як у сьвецкім, так і ў жанры царкоўным. Можна лічыць, што гэтая агульнаеўрапейская традыцыя, была характэрна і для Беларусі, асабліва ў 18 стагодзі. Яскравым прыкладам супрацоўніцтва сьвецкіх музыкантаў з царквой з'яўляецца творчасць Дамініка Грабенбаўэра. Звестак пра майстра практычна няма. Адзінае, што вядома Дамінік Грабэнбаўэр працаваў на працягу амаль 15 гадоў (1757 - 1772) клавіцымба лістам пры двары гетмана Браніцкага ў Беластоку, дзе адначасова даваў прыватныя ўрокі музыкі. Напісаў мноства атыфонаў (Антыфон - кароткае песнапенне,якое спяваюць перад і пасля псалма ). Выконваемы музыкантамі антыфон " O lumen Ecclesiae ", напісаны да сьвята сьвятога Дамініка. У 1956 годзе ў бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта патрапіў уніяцкі служэбнік. Ён патрапіў у Польшчу пасля вайны з нямецкіх архіваў. У 1962 годзе дзякуючы намаганням беларускага наўкоўца, прафесара Адама Мальдзіса з пад вокладкі кнігі быў дастаны музыкальны рукапіс. На 64 старонках захаваліся творы вакальнай ды інструментальнай музыкі. Гэты рукапіс з'яўляецца выдатным помнікам беларускай музычнай культуры і усходне еўрапейскага барока. Некаторы час лічылі, што кніга напісана ў Полацку (адсюль яго назва - "Полацкі Сшы так"), але ў выніку даследванняў польскага музыказнаўцы Е.Голаса, выявілася яго Берасьцейскае паходжанне - вёска Астраметчава. "Полацкі Сшытак" мае вялікі мастацкі кошт, як збор музыкі, складаючай пласт музычнай культуры таго часу. Гэты рукапіс - яскравае сведчанне выкарыстоўвання ў Беларусі агульнаеўрапейскіх музычных, танцавальных жанраў, багатага і разнастайнага рэпертуара мясцовых музыкаў. З гытага зборніка для праслухоўвання прадстаўлены танец і скерцына. Імёны многіх таленавітых кампазітараў застаюцца невядомымі, але іх творы працягваюць хваляваць сэрцы і душы сённяшніх слухачоў. Музыкі ансамбля "Кантрданс" прадстаўляюць некаторыя творы вышэйназваных кампазітараў. Усе апрацоўкі зроблены Алесем Бондарам. Запіс зроблены ў 2001 годзе ў Епархіяльнай студыі, гукааператар - В.Банкевіч. Пры падрыхтоўке гэтай старонкі былі часткова скарыстаны матар'ялы
з беларускай перыёдыкі. |
||
|
||