|
|||||||
|
Ансамбль старадаўняй музыкі "Кантраданс" быў заснаваны з выкладчыкаў музычнай школы №3 горада Баранавічы ў 1992 г. Першапачаткова, ансамбль дапамагаў праводзіць богаслужэння гарадской суполкі Новаапостальскай Царквы. У той час у склад ансамбля ўваходзілі выкладчыкі школы Канстантінаў Андрэй, Бондар Аляксандр, Ільінец Аляксандр, Пятроўскі Вадзім, Дзятлёнак Андрэй, Сямашкевіч Юры, Голуб Таццяна, Кажэўнікаў Барыс. Паступова, дапаўняя склад новымі ўдзельнікамі, новымі музычнымі інструментамі, ансамбль стаў самастойным калектывам. Гэтаму дапамагалі шматлікія выступы на гарадзскіх мерапрыемствах, рэспубліканскіх фэстывалях і конкурсах. Першы посьпех ансамбль здабыў ў Магілеве ў 1993 годзе. З 1995 года ансамбль "Кантраданс" носіць званне "народны". У гэты перыяд і да 2002 года ў складзе ансамбля бралі ўдзел: Андрэй Канстантінаў - кіраўнік, блокфлейта сапрана, Аляксандр Бондар аранжыроўшчык, блокфлейта альт,мандаліна, карнамус, Наталля Бабкова блокфлейта бас, Валерыя Нясмашная - блокфлейта тэнар, Людміла Ввядзенская - гітара, Таццяна Барбарыч бубны З 1995 года і па сённяшні дзень музыканты ансамбля выступалі практычна на ўсіх буйных канцэртных пляцоўках Беларусі, бралі ўдзел у рэспубліканскіх і між народных фэстах, тэлевізійных конкурсах, з'яўляясь лаўрэатамі і діпламантамі бальшыні гэтых мерапрыемстваў. Ансамбль неаднаразова выступаў у Аўстрыі, Францыі, Польшчы. Прымаў удзел у запісу тэле і радыё перадач. У 2002 годзе ў складзе ансамбля адбыліся зьмены. Склад пакінулі Н.Бабкова, В.Нясмашная, Л.Ввядзенская, Т.Барбарыч. Яны заснавалі гурт "Літуус", у складзе якога пасьпяхова выступаюць. У "Кантраданс" прыйшлі новыя выканаўцы : Віктар Кербуль, Яўген Джулань, Андрэй Дунчык. У восень 2002 года ансамбль у новым складзе прымаў удзел у здымках стужкі " Анастасія Слуцкая". У чэрвене - ліпене 2003 года ансамбль выступаў у Румыніі. 25 ліпеня 2003 года памёр адзін з заснавальнікаў ансамбля Аляксандр Бондар. Ён з'яўляўся аранжыроўшчыкам практычна ўсёй мызыкі, якую гралі музыкі гурта. Дзякуючы яму, многія творы стсрсдаўняй беларускай музыкі, раней не выконваўшы яся, дайшлі да слухача як у Беларусі, так і за яе межамі. Аляксандр лічыў, што гармонія гукаў з мінулага, дапаможа аднавіць страчаную духоў насць, нацыянальную свядомасьць, любоў да роднай культуры, да Беларусі. З 2002 па 2007 год у калектыве бралі удзел : Андрэй Канстантінаў кіраўнік, блокфлейты; Віктар Кербуль блокфлейты; Яўген Джулань гітара; Андрэй Дунчык бубны У 2007 годзе склад гурта чарговы раз зьмяніўся. Пайшоў Віктар Кербуль, блок-флейта альт У склад ансамбля увайшлі : Марына Канстанцінава, блок-флейта бас, Максім Зіновік, блок-флейта альт. Ансамбль выконвае творы ананімных аўтараў 14 - 16 стагодзяў, танцы 16 - 18 стагодзяў аб'яднаныя ў сюіты і як асобныя нумары. Асабістую ўвагу музыканты аддаюць творам невядомых беларускіх аўтараў з "Полац кага Сшытка", лютнявым табулатурам Войцаха Длугарая, творам Мацея Радзівіла, Мікалая Кракаўскага і другіх аўтараў, якія жылі і працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскам. Мэта музыкантаў ансамбля пазнаёміць слухачоў з цудоўнай музыкай срэднявечча і рэнэсансу, з невядомымі шырокаму колу слухачоў творамі беларускіх аўтараў 16 - 17 стагодзяў, сваім выкананнем дайсці да сэрца кожнага і абудзіць у ім любоў да цудоўнага. |
||